Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

Гучы родная мова!

Дзень роднай мовы – асаблівы дзень для кожнай нацыі і народа,бо няма народа без мовы,няма мовы без яе носьбіта.

        Для таго, каб мова беларуская гучала, трэба змалку далучаць дзяцей да свядомага жадання авалодаць роднай мовай, запомніць новае слова, падзяліцца радасцю свйго адкрыцця с сябрамі і бацькамі.

         Сення у Дзіцячым садку №43 г. Баранавічы святкавалі Дзень роднай мовы. Педагагічнымі супрацоўнікамі былі падрыхтаваны мерапрыемствы на працягу ўсяго дня.

        Хлопчыкі і дзяўчынкі з самага ранку разам з бацькамі удзельнічалі у акцыі "Размаўляй со мной па-беларуску", "Вітаемся па-беларуску" (малодшыя групы), удзельнічалі у віктарыне "Беларуская казка - розуму падказка", афармлялі замалёўкі да казак, гулялі на перапынках у беларускія народныя гульні. У час правядзення мерапрыемства "Гучы родная мова" выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп чыталі і слухалі  вершы беларускіх пісьменнікаў, спявалі беларускія песні, адгадвалі "Загадкі з роднай хаткі", удзельнічалі ў гульнях "Скажы па-беларуску", "Працягні прыказку", "Апрані ляльку у нацыянальны касцюм", "Устаў прапушчанае слова",  а самае галоўнае –  іх маленькія сэрцы напоўніліся любоўю да беларускай мовы, яе багацця і прыгажосці.